льняное палатно з традыцыйным чырвоным беларускім арнаментам, блакітнай кветкай лёну і чырвонай ніткай — ілюстрацыя да культурнай акцыі BGmedia «Беларускі код».

«Беларускі код: правер, адкрый, пазнай» — культурная акцыя BGmedia

15.10.2026 07:51

Два тэсты і дзве гісторыі пра беларускую культуру: ад побыту продкаў да сучаснай музыкі, моды і мастацтва. Адкрый свой беларускі код!
Читайте BGmedia в:

Што робіць нас беларусамі? Мова, якую мы чуем з дзяцінства? Смак бабуліных страў? Узоры на старых ручніках? Ці, магчыма, нешта большае — тое, што мы захоўваем у памяці і бяром з сабой, нават апынуўшыся за тысячы кіламетраў ад дома?

Беларуская культура — гэта не толькі тое, што засталося нам ад продкаў. Яна жыве і змяняецца разам з намі. Старадаўнія рэцэпты, забытыя прылады, народныя арнаменты і фальклор сёння знаходзяць новае жыццё — часам у самых нечаканых формах. Ад вясковай хаты да міжнародных модных паказаў, ад бабуліных песень да электроннай музыкі.

BGmedia запрашае далучыцца да культурнай акцыі «Беларускі код: правер, адкрый, пазнай». Мы аб’ядналі два інтэрактыўныя тэсты і дзве гісторыі, каб разам з табой зірнуць на беларускую спадчыну з розных бакоў. Успомніць забытае, адкрыць нечаканае і пераканацца, што традыцыі могуць быць не толькі часткай мінулага, але і часткай сучаснасці.

1. Не дранікамі адзінымі: што ты ведаеш пра беларускую кухню?

Гаспадыня ставіць на стл сапраўжныя беларускія стравы
Пасля цэлага дня выпрабаванняў нарэшце вячэра! Гаспадары запрашаюць за стол, а Барсік ужо ўладкаваўся на руках у дзяўчынкі. Засталося толькі знайсці сваё месца. Ілюстрацыя створана ШІ.

Думаеш, што беларуская кухня — гэта дранікі, бабка і калдуны? Тады ў нас для цябе ёсць некалькі кулінарных сюрпрызаў!

Нашы продкі ведалі дзясяткі спосабаў ператварыць простыя прадукты ў смачныя стравы. Некаторыя з іх мы добра памятаем, а назвы іншых сёння гучаць амаль як загадкі.

Правер свае гастранамічныя веды ў нашым тэсце. Ці здолееш адрозніць сапраўдныя беларускія стравы ад выдуманых?

Прайсці тэст 

 

2. Назад у 1926 год: ці выжыў бы ты ў беларускай вёсцы?

Малады мужчына з пустым вядром разгублена пытаецца ў чорна-белага ката Барсіка, як набраць вады са старога калодзежа з журавом.
Калі не ведаеш, як здабыць ваду, застаецца параіцца з катом. Барсік, здаецца, ведае адказ! Ілюстрацыя створана ШІ.

Уяві, што аднойчы раніцай ты прачнуўся ў беларускай вёсцы сто гадоў таму. Смартфона няма, вадаправода таксама, а гаспадары ўжо чакаюць, калі ты прынясеш вады, дапаможаш каля печы і зробіш масла.

І ніякіх інструкцый у інтэрнэце!

Мы падрыхтавалі сем выпрабаванняў з жыцця беларускай вёскі. Паспрабуй справіцца з імі і даведайся, хто ты: бездапаможнае дзіця цывілізацыі, перспектыўны вясковы стажор ці сапраўдная легенда, якую паважае нават кот Барсік.

Прайсці тэст 

 

3. Ад саламянага павука да Vogue: як беларуская спадчына выходзіць у свет

Беларуская культурная спадчына ў сучаснай модзе і мастацтве: саламяны павук, вышыўка і Vogue
Беларуская спадчына выходзіць за межы музеяў і становіцца часткай сучаснай моды, музыкі і мастацтва. Ілюстрацыя створана ШІ

Беларускія арнаменты, саламяныя павукі, традыцыйныя формы і народныя матывы ўсё часцей становяцца асновай сучасных дызайнерскіх і мастацкіх праектаў.

Беларускія творцы не проста захоўваюць культурную спадчыну — яны шукаюць спосабы зрабіць яе зразумелай і цікавай людзям, якія, магчыма, ніколі не былі ў Беларусі.

Як беларускія традыцыі становяцца часткай сусветнай моды, дызайну і мастацтва? Расказваем пра людзей і праекты, якія дапамагаюць нашай культуры выйсці далёка за межы краіны.

Чытаць артыкул: Беларускі код»: ад саламянага павука да Vogue — як спадчына выходзіць у свет

 

4. Замоўлянні пад біт: як беларускі фальклор атрымаў новае жыццё

Двое ўдзельнікаў SHUMA ў чорным адзенні выконваюць танцавальныя рухі сярод густой зялёнай расліннасці.
Беларускі гурт SHUMA спалучае аўтэнтычны фальклор з сучаснай электроннай музыкай. Кадр з кліпа гурта. Фота: https://linktr.ee/shuma_duo

Ці можна танцаваць пад старадаўнія беларускія замовы? А ператварыць народныя спевы ў сучасную электронную музыку?

Аказваецца, фальклор зусім не абавязкова павінен заставацца ў музейных архівах. Сёння беларускія музыкі і мастакі смела эксперыментуюць з традыцыйнымі матывамі, спалучаючы іх з новымі жанрамі і формамі.

Чаму старажытныя спевы зноў становяцца актуальнымі і як беларуская культура знаходзіць сваю аўдыторыю ў XXI стагоддзі? Шукаем адказы ў нашым матэрыяле.

Чытаць артыкул: «Замоўлянні пад біт»: як беларускі фальклор выйшаў з музея і стаў часткай сучаснай культуры


А які твой беларускі код?

Можна не ведаць, як карыстацца рубелем, ніколі не каштаваць клёцкі з душамі і не разбірацца ва ўсіх народных арнаментах. Але гэта не значыць, што беларуская культура для цябе чужая.

Яна жыве ў нашай памяці, у словах, якія мы гаворым, у знаёмых з дзяцінства смаках, у песнях і гісторыях, якія перадаём адно аднаму. І чым больш мы пра яе даведваемся, тым больш нечаканых адкрыццяў робім.

Бо беларускі код — гэта не толькі тое, што мы атрымалі ў спадчыну. Гэта тое, што мы захоўваем, пераасэнсоўваем і перадаём далей.

Далучайся да культурнай акцыі BGmedia «Беларускі код»! Праходзь тэсты, чытай гісторыі, адкрывай для сябе невядомыя старонкі беларускай культуры і дзяліся ўражаннямі. Раскажы ў каментарыях, што для цябе значыць беларускі код.

А яшчэ нам цікава даведацца, як ты справіўся з нашымі выпрабаваннямі! Дасылай скрыншоты вынікаў тэстаў у Telegram-бот, у асабістыя паведамленні рэдакцыі ў сацсетках або на электронную пошту bgmedia.site@gmail.com.

Ну што, гатовы адкрыць свой беларускі код? Тады наперад — да новых адкрыццяў!

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: