вода в пинске

Школьнік з Пінска адкрыў кран і атрымаў «персікавы сок»

04.02.2026 14:44 Скрыншот з відэа ў TikTok. Источник фото

Беларусы неаднойчы звярталі ўвагу на якасць вады ў розных гарадах: ад сталіцы да рэгіёнаў. Людзі кажуць, што праблема знікае, але вяртаецца нанова.
Читайте BGmedia в:

Пінскі школьнік звярнуў увагу на якасць вады, што цякла з-пад крана ў яго дома. У відэа, якім ён падзяліўся ў сваім TikTok, відаць, што вада мае іржавы колер, які нагадвае персікавы сок.

Чытайце таксама: «Почувствуй разницу»: брестчанин сравнил воду из-под крана в Бресте и Батуми — контраст впечатляет

Сам хлопец пажартаваў з сітуацыі: «Толькі Беларусь можа дазволіць сабе такія краны. Мне, калі ласка, персікавы сок», — кажа ён у сваім відэароліку.

@user5429685713459♬ оригинальный звук — не снимал но зашло

Іржавая вада — у розных гарадах краіны

Яшчэ ў канцы мінулага месяца жыхары розных гарадоў масава скардзіліся на брудную ваду. Людзям даводзілася выліваць яе па паўгадзіны і болей, каб яна вярталася да нармальнага стану. Праблему заўважылі ў розных гарадах: ад Оршы да Мінска.

кран, черная вода, ржавчина
Чорная вада ў Оршы. Скрыншот відэа ў TikTok

Саму праблему звязвалі з наступствамі аварыі на сталічнай цепламагістралі, што адбылася 19 студзеня. Пасля яе ў розных раёнах Мінска прарвала трубы. Улады сказалі, што гэта адбылося праз вялікую тэмпературную пагрузку ў краіне і моцныя маразы.

Наступствы аварыі пазней ліквідавалі і вада зноў стала чыстай. Аднак аварыі ў сталіцы не спыніліся: 03.02.2026 у раёне «Мінск-свет» адбыўся прарыў трубы з халоднай вадой. Гэта адбылося на вуліцы Савіцкага, 23. Пашкоджанні хутка ліквідавалі, аднак у саміх беларусаў узніклі пытанні да якасці камунальнай структуры.

@chpbelarus По данным Минскводоканала, авария зафиксирована на улице Савицкого, 23 примерно в 18:00. Повреждение устранено, отключенных потребителей нет. После спада воды участок дороги обработали солью с помощью техники районного «Ремавтодора». #новости #минск #минскмир #труба #беларусь ♬ Suspenseful and tense wave — mandy

Ці знікла праблема: што кажуць беларусы?

Пад відэаролікам пінскага школьніка, які апублікавалі ў канцы студзеня, адзначылася шмат жыхароў з розных гарадоў, якія падкрэслілі, што праблема з бруднай вадой перыядычна вяртаецца да іх нанова, у пачатку лютага.

  • «Аграгарадок Верцялішкі, такая вада цячэ з крана, уся тэхніка псуецца, кацёл, пралка краны і ўсё астатняе» (03.02.2026).
  • «Мінск, Каменная горка.. Часценька там такая вадзічка» (02.02.2026).
  • «У нас таксама вада дрэнная з крана цячэ, ужо тыдзень у бутлях купляем у Гродне» (01.02.2026).
  • «У Фрунзенскім раёне г.Мінск пасля падключэння да артэзіянскіх свідравін часта стала вада такога колеру. Трэба паўгадзіны спускаць ваду каб пайшла чыстая вада» (01.02.2026).

Знайшліся і тыя беларусы, хто падзяліўся фатаздымкамі вады ў сябе дома. Адзін з іх — жыхар Гомеля:

грязная вода
Фота жыхара Гомеля 03.02.2026

Некаторыя карыстальнікі не хаваюць незадаволенасці, калі каментуюць сітуацыю. Вось, што яны пішуць у каментарах:

  • «Вада брудная, батарэі халодныя, жанчын запрашаюць чысціць снег, замест спа салона. Гэта толькі ў нас такое магчыма. А яшчэ штрафы, падаткі за ўсё».

Нагадаем, што паводле афіцыйных звестак, яшчэ да канца 2025 года ў Беларусі планавалі увесці ў дзеянне 800 станцый па абезжалезванню вады. Пакуль невядома, ці паспелі рэалізоўваць гэты амбіцыйны план. Аднак гэта не тлумачыць існуючыя праблемы з якасцю вады ў сталіцы, так і іншых гарадах краіны.

Чытайце таксама: У розных раёнах Мінска заўважылі «нафту» з-пад крана

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: