Беларуска набыла мяса свініны ў фірмовай краме Гродзенскага мясакамбіната і засталася незадаволеная. У свіной шыі жанчына заўважыла абцэс, калі правярала прадукт.
Чытайце таксама: Беларуску моцна здзівіў памер карнішонаў у «Еўраопце»
«Свінням у шыі робяць уколы, а потым на месцы ін’екцыі могуць утварыцца абцэсы», — каментуе сітуацыю пакупніца.
Паводле словаў жанчыны, знешне мяса выглядала звычайна, і нічога не выклікала падазрэнняў да таго моманту, пакуль яна не пачала яго апрацоўваць. Толькі пры націсканні стала відаць незвычайнае ўтварэнне ўнутры тканін, якое і аказалася абцэсам.
@user15613027220558♬ оригинальный звук — Юлия
Адкуль у мясе бяруцца абцэсы і ці бяспечна гэта
Такія выпадкі могуць адбывацца ў жывёлагадоўлі і не заўсёды сведчаць пра парушэнні на канкрэтным прадпрыемстве. Абцэсы ў жывёл сапраўды могуць утварацца ў месцах ін’екцый — напрыклад, пасля ўвядзення вакцын або лекавых прэпаратаў. Гэта натуральная рэакцыя арганізма на раздражненне або інфекцыю, якая часам прыводзіць да ўтварэння гнойных утварэнняў у тканінах.
Звычайна падчас ветэрынарнага кантролю на мясакамбінатах такія ўчасткі павінны выяўляцца і выдаляцца, каб не трапляць у гандаль. Аднак у рэдкіх выпадках дробныя або глыбока размешчаныя абцэсы могуць заставацца незаўважанымі, асабліва калі іх не відаць з паверхні тушкі.
Пры гэтым важна адзначыць, што сама наяўнасць абцэсу ў мясе робіць яго непрыдатным да ўжывання, нават калі астатняя частка выглядае нармальна. У такіх сітуацыях пакупнікам рэкамендуюцца не выкарыстоўваць прадукт у ежу прыз рызыку харчовага атручвання, і звяртацца ў краму або да вытворцы для вяртання сродкаў.
Сама пакупніца так і паступіла: як яна адзначыла ў каментарах, што звярнулася ў краму для вяртання сродкаў, і атрымала свае грошы назад.
Чытайце таксама: На беларускіх прадуктах заўважылі незвычайныя тэрміны прыдатнасці
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: