руины костела

«Яшчэ крыху пачакаюць — і знясуць?»: У Бабруйску працягвае разбурацца найстарэйшы будынак горада

23.07.2026 18:03 Што сталася з будынкам касцёла іезуітаў у Бабруйску. Источник фото

Сцяна былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску абвалілася яшчэ ў траўні 2025 года. За год пасля гэтага аднаўленне не пачалося: на сёння паспеў абваліцца і дах.
Читайте BGmedia в:

Абвал сцяны паўночнай сакрыстыі былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску адбыўся яшчэ ў сярэдзіне траўня 2025 года.

Чытайце таксама: На Брэстчыне маглі заасфальтаваць унікальную трылінку, якая захавалася з 1930-х гадоў

Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Спадчына», удакладняючы храналогію разбурэнняў пасля паведамленняў мясцовых жыхароў. Нягледзячы на тое, што з моманту абвалу мінуў ужо год, прыкмет супрацьаварыйных або рэстаўрацыйных работ на тэрыторыі помніка так і не з’явілася. А цяпер, як вынікае з апошніх фатаздымкаў, у будынку іезуіцкага касцёла абваліўся і сам дах.

руины костела
Што сталася з будынкам касцёла іезуітаў у Бабруйску. Фота: BOBR.BY

Менавіта пасля абвалу мясцовыя жыхары звярнуліся ў Бабруйскі гарвыканкам з просьбай прыняць меры для захавання гістарычнага аб’екта.

Улады хацелі перадаць помнік інвестару

Як вынікае з афіцыйнага адказу гарвыканкама ад 27 траўня 2025 года, яшчэ ў 2024 годзе адна з юрыдычных асоб звярнулася па пытанні атрымання будынка ва ўласнасць. У дакументах помнік названы савецкай назвай — «Гаўптвахта».

На момант адказу ўлады паведамлялі, што рыхтуюць дакументы для бязвыплатнай перадачы будынка прыватнаму інвестару.

официальный ответ
Адказ ад намесніка старшыні гарвыканкама, што атрымалі мясцовыя жыхары, наконт лёсу касцёла ў Бабруйску

Асноўнай умовай называлася правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ у тэрмін не больш за тры гады.

Пры гэтым мясцовыя жыхары звяртаюць увагу на парадаксальную сітуацыю: пакуль будынак знаходзіцца ва ўласнасці гарвыканкама, ніякіх тэрмінаў па яго захаванні ці рамонце для саміх уладаў не існуе.

За мінулы год сітуацыя не змянілася — рэстаўрацыя так і не пачалася.

Будынак перажыў войны, але не дажыў да рамонту

Былы езуіцкі касцёл быў узведзены ў 1745–1747 гадах і лічыўся адным з найлепшых прыкладаў віленскага барока на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

За сваю гісторыю будынак неаднаразова мяняў прызначэнне:

  • у часы Рэчы Паспалітай тут дзейнічалі бібліятэка, школа і тэатр;
  • пасля далучэння да Расійскай імперыі касцёл перабудавалі пад вайсковы склад, знёсшы дзве вежы;
  • пасля пажару 1885 года будынак страціў значную частку свайго барочнага выгляду;
  • з канца XIX стагоддзя ён выкарыстоўваўся як ваенная гаўптвахта.

Цяпер, адзначаюць у мясцовым медыя bobr.by, разбурэнні ўжо сталі незваротнымі. Разам з тым дзякуючы архіўным чарцяжам 1800 года і рэканструкцыі архітэктара Аляксандра Невара сёння можна ўбачыць, якім гэты храм быў у часы свайго росквіту.

костел
Як бы мог выглядаць касцёл іезуітаў у Бабруйску. Выява BOBR.BY

Бабруйчане: «Можна было зрабіць турыстычную жамчужыну»

У каментарыях мясцовыя жыхары з жалем адрэагавалі на чарговае разбурэнне гістарычнай спадчыны.

Некаторыя лічаць, што будынак яшчэ можна было выратаваць і зрабіць цэнтрам турыстычнага жыцця горада:

  • «Можна было б аднавіць, зрабіць гістарычную плошчу, адкрыць майстэрні народнай творчасці, кавярні і звязаць усё гэта з Бабруйскай крэпасцю».

Іншыя адзначаюць, што горад губляе сваю гісторыю:

  • «Вельмі шкада, што ў нас не цэніцца такая прыгажосць. Можна было зрабіць цудоўнае турыстычнае месца».

Частка карыстальнікаў сумняваецца, што будынак увогуле будуць ратаваць:

  • «Яшчэ крыху пачакаюць, пакуль канчаткова стане аварыйным, і проста знясуць. Так танней».
  • «Гэта самае каштоўнае і самае старое будынак горада».
  • «Не берагуць у нас старадаўнія будынкі».

Чытайце таксама: У Пінскім раёне знішчылі савецкую мазаіку на транспартным прыпынку

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: