Украіна спыніла дзеянне міжурадавага пагаднення з Беларуссю аб аператыўным апавяшчэнні пра ядзерныя аварыі і супрацоўніцтве ў сферы радыяцыйнай бяспекі. Адпаведнае рашэнне ўкраінскі ўрад прыняў 17 верасня.
Само пагадненне было падпісана ў 2001 годзе і прадугледжвала абмен інфармацыяй пра ядзерныя аварыі, іх прычыны і магчымыя наступствы.
Чытайце таксама: Вырасла імавернасць будаўніцтва сховішча ядзерных адходаў на ўсходзе Беларусі: чаму Астравец губляе прыярытэт?
Рашэнне Кіева стала адной з апошніх навін у сферы радыяцыйнай бяспекі ў рэгіёне. МЗС Беларусі асудзіў рашэнне ўрада Украіны. Паралельна сама Беларусь рыхтуецца да стварэння ўласнага аб’екта для абыходжання з радыеактыўнымі адходамі. Праект прадугледжвае іх апрацоўку, захаванне і нават спальванне.

Што вядома пра пункт захоўвання радыеактыўных адходаў
Паводле апублікаванай ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, разглядаюцца тры магчымыя пляцоўкі для аб’екта: у Астравецкім і Мсціслаўскім раёнах, а таксама ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Плошча кожнай з іх можа складаць каля 100 гектараў.
Пункт плануюць выкарыстоўваць у тым ліку для адходаў, якія ўтвараюцца пры эксплуатацыі Беларускай АЭС. Паводле планаў, ён павінен быць гатовы прыняць першыя кантэйнеры да 2031 года.
Адпрацаванае паліва Беларускай АЭС, вырабленае ў Расіі, плануюць вяртаць у Расію для перапрацоўкі. Пасля перапрацоўкі радыеактыўныя рэчывы і матэрыялы могуць вяртацца ў Беларусь у адпаведнасці з асобнымі дамоўленасцямі.

Беларускі аб’ект будзе працаваць ужо з радыеактыўнымі адходамі. У праектнай дакументацыі прадугледжваюцца розныя спосабы іх апрацоўкі, а БелРАА сярод магчымых метадаў называе сартаванне, драбненне, прэсаванне, цэментаванне, бітумаванне і спальванне.
Спальванне ў гэтым выпадку не азначае знішчэнне радыеактыўнасці: радыенукліды не знікаюць, а застаюцца ў попеле, фільтрах і іншых прадуктах апрацоўкі, якія пасля таксама неабходна бяспечна ізаляваць.
Чытайце таксама: Сховішча ядзерных адходаў можа даць уцечку ўжо праз 100 гадоў. Эксперты папярэджваюць пра рызыкі і праблемы праекта
Якія пытанні адносна бяспекі ўзніклі ў экспертаў
Менавіта доўгатэрміновая бяспека такога захавання стала адным з галоўных пытанняў незалежнай экспертызы праекта. Эксперты Ecohome, Solutions for Resilient Communities, а таксама даследчыкі Андрэй Ажароўскі і Сяргей Бесараб ўжо адзначалі недастатковую прапрацаванасць некаторых пытанняў, звязаных з інжынернымі бар’ерамі, магчымымі выкідамі, утварэннем газаў і паводзінамі радыенуклідаў на працягу доўгага часу.
У сваёй ацэнцы эксперты таксама спасылаюцца на расійскія аб’екты захавання радыеактыўных адходаў і прыводзяць прыклад сховішча ў Абнінску, дзе, паводле іх інфармацыі, праблемы з уцечкай узніклі праз 38 гадоў. На іх думку, для часткі радыенуклідаў неабходная ізаляцыя на працягу сотняў гадоў, таму надзейнасць бар’ераў павінна захоўвацца значна даўжэй за першыя дзесяцігоддзі эксплуатацыі.
Чытайце таксама: Беларускае сховішча радыеактыўных адходаў крытыкуюць за ненадзейную расійскую тэхналогію і недастатковую ацэнку рызыкаў
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: