У мікрараёне Манастырок у Гомелі разгарэўся камунальны скандал. Мясцовы жыхар запісаў відэа, у якім паказаў, як, паводле яго слоў, «пачысцілі» тратуар на вуліцы Льва Талстога. Снег, сцвярджае мужчына, ніхто не прыбраў — зверху проста трохі пасыпалі пяском.
Чытайце таксама: У Магілёве з-за галалёду «немагчыма проста ісці»: жыхары скардзяцца на небяспечныя тратуары
Пасля снегападаў у Гомелі тратуары часта ператвараюцца ў месіва са снегу, лёду і пяску
Паводле яго слоў, заяўку на прыборку пакідалі загадзя. Гаворка ідзе пра пад’ём, па якім штодня ходзяць дзясяткі людзей. Аднак замест расчышчанай дарожкі — снежная каша і слой пяску.
@pawkafishing #рекомендации #советский #снег #гомель #монастырек ♬ оригинальный звук — pawkafishing
«Вось так вось пачысцілі. Пясочку нам насыпалі. Тут снег яшчэ не прыбраны, там яшчэ каля метра. І вось ідзём па такой кашы. Вы не забывайце, што ёсць маці з каляскамі. З маленькімі дзецьмі. Як ім па такой кашы падымацца ў гару? Ну, будзем пісаць вышэй. Дойдзем да вышэйшых людзей і будзем тады разбірацца», — абураецца гамяльчанін.
Тое, што вы чытаеце і глядзіце ў сеціве, датычыцца толькі вас. Ніхто не павінен падглядваць за вашым экранам і падлічваць вашыя лайкі. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачнымі для любых сістэм сачэння. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут
Сітуацыя знаёмая многім жыхарам горада. Пасля снегападаў у Гомелі тратуары часта ператвараюцца ў месіва са снегу, лёду і пяску. Фармальна пасыпана — значыць, меры прыняты. Але хадзіць па такой дарозе складана і небяспечна, асабліва пажылым людзям і бацькам з дзіцячымі каляскамі.
Манастырок — раён з актыўнай забудовай і вялікай колькасцю сем’яў. І пытанне прыборкі снегу тут — не дробязь, а пытанне бяспекі.
Відэа выклікала бурную рэакцыю. Каментары — ад іроніі да адкрытага раздражнення:
- «Вам хоць пясочкам пасыпалі».
- «Савецкі раён ЛЕПШЫ сёлета, такое адчуванне, што трактар АДЗІН, а дворнікаў увогуле разагналі, ЁСЦЬ Ж ТРАКТАР».
- «Адсутнасць працы дворніка, ён ёсць, але мы яго не бачылі)».
Хтосьці прапануе вырашаць праблему самастойна: «Вазьміце лапаты ўсімі дварамі і пачысціце».
Але большасць гаворыць пра рэальныя цяжкасці:
- «Мне з двума дзецьмі вельмі цяжка падымацца ў гару… жах…».
- «Потым гэты пясочак з кватэры халера вымыеш трыма вёдрамі».
- Гучаць і трывожныя прагнозы: «Разліў будзе — затопіць сёлета моцна».
@pawkafishing #гомель #рекомендации #монастырек #ужас #помогите ♬ оригинальный звук — pawkafishing
У Гомелі скаргі на прыборку снегу гучаць кожную зіму. Але сістэмных зменаў жыхары пакуль не бачаць. Адны лічаць, што камунальнікам не хапае тэхнікі і работнікаў. Іншыя ўпэўненыя — праблема ў арганізацыі і кантролі.
Факт застаецца фактам: пясок не замяняе паўнавартасную прыборку. Ён толькі маскіруе праблему. А снежная каша на пад’ёме — гэта рызыка падзенняў і траўмаў.
Чытайце таксама: «Відэа можна будзе прыкласці да заявы ў суд на ЖКГ?» Як жыхарка Пастаў дамаглася расчышчэння вуліцы праз TikTok
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: