Імя святара Беларускай грэка-каталіцкай царквы Віталя Быстрова з’явілася ў міліцэйскім «спісе экстрэмістаў». Раней беларускія праваабарончыя арганізацыі ўключылі яго ў спіс ужо вызваленых людзей, чый пераслед яны лічаць палітычна матываваным, і патрабуюць яго рэабілітацыі.
Чытайце таксама: Как связаны ликвидация греко-католических приходов в Брестской области и запрет на служение двум польским священникам
Што вядома пра Віталя Быстрова
Віталю Быстрову 43 гады. Ён родам з Камянца, скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, пасля чаго паступіў у грэка-каталіцкую семінарыю. Шмат гадоў служыў у парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.
У канцы 2025 года святара затрымалі ў межах «справы Гаюна». У красавіку 2026 года Брэсцкі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), прысудзіў «хатнюю хімію» і вызваліў у зале суда.
Цяпер Віталь Быстроў уключаны ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў» пад нумарам 6 763. Падставай для гэтага стаў прысуд Брэсцкага абласнога суда.
Святар і раней сутыкаўся з пераследам пасля падзей 2020 года. Яго затрымлівалі, арыштоўвалі на 10 сутак, а ціск на грэка-каталіцкую парафію ў Івацэвічах стаў адной з прычын, чаму яна не змагла прайсці перарэгістрацыю і пазней падала заяву аб ліквідацыі.
Праваабаронцы ўключылі Быстрова ў спіс 40 ужо вызваленых людзей, чый пераслед яны лічаць палітычна матываваным, і патрабуюць яго поўнай рэабілітацыі.
Чытайце таксама: Все греко-католические приходы в Брестской области не прошли перерегистрацию. Что теперь изменится для верующих?
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: