У Бранскай вобласці беспілотнік атакаваў грузавы цягнік, які рухаўся ў бок Гомеля. Машыніст памёр у бальніцы, паведаміў губернатар Бранскай вобласці (РФ) Ягор Кавальчук у сваім Telegram-канале.
Чытайце таксама: У Бранскай вобласці за дзень пацярпелі двое беларусаў пасля ўдараў дронаў. Раней там загінула пасажырка аўтобуса
Паводле інфармацыі чыноўніка, лакаматыў быў пашкоджаны, а памочнік машыніста атрымаў траўмы. Інфармацыі пра грамадзянства загінулага ў паведамленні няма.
Расійскія ўлады назвалі беспілотнік украінскім. Незалежнага пацвярджэння ягонага паходжання няма. Таксама не паведамляецца, ці працаваў загінулы машыніст на Беларускай чыгунцы.
Беларускія машыністы адмаўляліся ад рэйсаў праз Бранскую вобласць
У ліпені супольнасць «Чыгуначнікі Беларусі» паведамляла, што брыгады лакаматыўнага дэпо Гомеля адмаўляліся ад грузавых рэйсаў на ўчастку Унеча — Бранск праз атакі на чыгуначную інфраструктуру. Паводле супольнасці, кіраўніцтва прапаноўвала за такія рэйсы дадатковыя выплаты, а большую частку працы на гэтым участку выконвалі брыгады РЖД.

Дроны атакавалі беларускія фуры каля мяжы
У канцы верасня дроны пашкодзілі дзве беларускія фуры каля памежнага пераходу «Красны Камень». Адзін грузавік з кавунамі загарэўся, другі таксама атрымаў пашкоджанні. Абодва кіроўцы выжылі.

Раней пасля інцыдэнтаў з беспілотнікамі на мяжы часова спынялі працу пераходу, а цягнік Адлер — Мінск змяніў маршрут і пайшоў праз Оршу замест Гомеля. Беларуская чыгунка патлумачыла змяненне маршруту тэхнічнымі прычынамі, не звязваючы яго з атакамі.
Чытайце таксама: Закрыты беларуска-расійскі пераход трапіў пад удары дронаў: па дарозе каля «Краснага Каменя» пашкодзілі дзве фуры
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: